Калі па наваполацкім мосце пойдуць вялікагрузы ()
З рабочым візітам у горадзе нафтавікаў пабываў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін. Першым аб’ектам, які ён наведаў, стаў мост праз раку Заходняя Дзвіна. Напрыканцы студзеня рух праз наваполацкі мост быў абмежаваны для транспарту масай звыш 5 тон. Будаўнікі пачалі ўзвядзенне страховачнай апоры, якая павінна гарантаваць бяспечнае перамяшчэнне транспарту. І ўжо сёння спецыялісты гавораць аб магчымых перспектывах зняцця абмежавання.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018