Наднёман-2. Знакамітыя беларусы/ Якуб Наркевіч-Ёдка: музыка і навуковыя доследы выдатнага беларуса
Сёння мы завяршаем нашую вандроўку па Ўдзеншчыне аповядам пра самага знакамітага гаспадара гэтай сядзібы – легендарнага беларускага навукоўца другой паловы 19-га – пачатку 20-га стагоддзя – Якуба Наркевіча-Ёдку – чалавека, якога за свае эфектныя эксперыменты і нечаканыя вынаходніцтвы яшчэ пры жыцці празвалі “Утаймавальнік маланак“ альбо “Электрычны чалавек“. У пачатку ХХ-га стагоддзя сапраўдным сімвалам надыходу новай эпохі – эпохі электрычнасці стаў славуты амерыканскі навуковец сербскага паходжання – Нікола Тэсла. Да гэтага часу яго постаць застаецца таямнічай і загадкавай, і працягвае з’яўляцца сапраўднай скарбніцай сюжэтаў для сенсацыйных журналісцкіх расследаванняў. Але ў другой палове ХІХ-га стагоддзя жыў чалавек, які сваімі дасягненнямі таксама істотна абагнаў сваю эпоху, і гэта быў Сармат-Якуб-Сігізмунд Атонавіч Наркевіч-Ёдка (Якуб Наркевіч-Ёдка).
Ён нарадзіўся 8-га студзеня 1848-га года ў маёнтку Турын непадалёку ад Пухавічаў. Бацька яго быў чалавек, які дабудаваў вось гэтую Наднёманскую сядзібу –
1 view
543
204
3 years ago 00:10:03 1
Наднёман-2. Знакамітыя беларусы/ Якуб Наркевіч-Ёдка: музыка і навуковыя доследы выдатнага беларуса