Ваўкі Белавежскай пушчы

Прывітанне і шчырыя віншаванні з вясной ад “Канала дзікай прыроды з Белавежскай пушчы”! На развітанне з зімой мы хочам паказаць вам 2 цікавых яшчэ снежных лютаўскіх відэа пад кодавай назвай “нюх”. Справа ў тым, што пахі адыгрываюць у жыцці жывёл куды больш адчувальную ролю, чым у жыцці чалавека. Добрае абанянне – гэта шанец знайсці ежу, адчуць побач драпежніка ці іншую небяспеку. Толькі ўявіце: нос ваўка ў 14 разоў большы за нос чалавека, а абанянне ваўка ў 100 разоў лепш, чым наша з вамі! Звер можа адчуць здабычу на адлегласці да 3 км. Гэтым і займаюцца героі нашага сюжэту: вынюхваюць сляды патэнцыйнай “вячэры”. І, думаецца, ужо чуюць пах хуткай вясны! Хто яшчэ шукае пад снегам вясну? Глядзіце заўтра на “Канале дзікай прыроды”!
Back to Top