Віцебскія следчыя святкуюць прафесійнае свята ()
Шэсць гадоў таму менавіта 12 верасня кіраўнік дзяржавы падпісаў указ аб стварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Дзякуючы новаму ведамству аператыўнасць і якасць расследавання крымінальных спраў значна ўзраслі. Ва ўпраўленні па Віцебскай вобласці да прафесійнага свята падвялі свае вынікі і наладзілі ўрачыстасці. На вернасць радзіме і свайму народу ў дзень утварэння СК прысягнулі маладыя супрацоўнікі ўпраўлення па Віцебскай вобласці.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017