Пацярпелы і ByPol камэнтуюць зьліты запіс міліцыянтаў / Задержанный про запись киберпартизан

У тэлеграм-канале «Кибер-партизаны» зьявіўся запіс размовы, імаверна, супрацоўнікаў міліцыі. Сьцьвярджаецца, што на запісе намесьнік начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі УУС Менаблвыканкаму палкоўнік Мікалай Максімовіч дае парады кіраўніку салігорскай міліцыі Аляксандру Шаравару, каго і як затрымліваць. У нецэнзурнай форме міліцэйскі начальнік загадвае лупцаваць усіх, ні на што не зважаючы. Мы пагутарылі пра дзеяньні сілавікоў з адным з затрыманых у тыя дні жыхароў Салігорску, а таксама спыталі ў ByPol, як улады мусяць рэагаваць на такія запісы. Афіцыйных камэнтароў Міністэрства ўнутраных справаў пра запіс не было. #пратэсты #Беларусь #РадыёСвабода 📌 Абавязкова падпішыся на наш YouTube канал і пастаў званочак:
Back to Top