Берасцейская Біблія - 30 сведчанняў каштоўнасці

Выступленне Алеся Сушы пра 30 прычын, каб лічыць Берасцейскую Біблію нацыянальнай і сусветнай каштоўнасцю. Берасцейская Біблія – гэта найпрыгажэйшае, найдаражэйшае і самае вялікае выданне Беларусі XVI–XVIII стст. Яна стала сапраўднай легендай, якую навукоўцы заслужана называюць шэдэўрам кніжнай культуры эпохі Адраджэння. Гэта кніга на вякі праславіла месца свайго ўзнікнення і ўсіх далучаных да яе стварэння. Выданне пабачыла свет у Берасці 4 верасня 1563 г. і адразу ж звярнула на сябе ўвагу чытачоў, даследчыкаў, багасловаў, перакладчыкаў не толькі ў Беларусі, Літве і Польшчы, але і далёка за межамі нашага рэгіёну. Сёння яно ў поўнай меры можа лічыцца адным з культурных сімвалаў і нават брэндаў Берасця і ўсёй Беларусі. Хаця першыя навуковыя згадкі пра Берасцейскую Біблію з’явіліся даволі даўно, а ў польскім, расійскім і літоўскім кнігазнаўстве існуюць прысвечаныя ёй глыбокія працы, аднак гэты кніжны помнік застаецца зусім недастаткова вывучаным і асэнсаваным менавіта ў той краіне, на землях якой
Back to Top