Легенды беларускай рэстаўрацыі - 2. Алесь Лось і Сяргей Харэўскі

Наша мэта - пазнаёміць вас з гістарычнымі дасягненнямі беларускай рэстаўрацыі. Мерапрыемства адбываецца ў межах конкурса “Спадчына ў дзеянні - 2” ( У 1960-ых гг. у мінскім творчым асяродку нараджалася не толькі мастацкая/тэхнічная рэстаўрацыя. Беларуская культура патрабавала больш глыбокіх працэсаў асэнсавання. Пачалі рэстаўравацца сімвалы, нематэрыяльныя каштоўнасці, навуковыя канцэпцыі. Для таго, каб пагавыць пра гэты накірунак мы запрасілі мастака-рэстаўратара Алеся Лася, аднаго з патрыярхаў адраджння дуды і батлейкі ў Беларусі, і мастацтвазнаўца Сяргея Харэўскага. Нашыя госці распавядуць пра мастацка-рэстаўрацыйнае жыццё Мінска 1970-1980-ых гадоў, узгадаюць, як яны самі патрапілі ў гэтае кола і чаму рэстаўрацыя нематэрыялных каштоўнасцей была не менш важнай на тым этапе, чым рэстаўрацыя матэрыяльных. Вядоўца сустрэчы - Цімафей Акудовіч.
Back to Top