Дзень сям’і, кахання і вернасці ў Салігорску

Штогод 8 ліпеня ў Беларусі адзначаецца Дзень сям’і, кахання і вернасці, прымеркаваны да Дня памяці святых благаверных мужа і жонкі Пятра і Фяўронні Мурамскіх. У Салігорску гэтае свята прайшло, як заўсёды, маштабна і весела. Забаўляльная праграма для сямейнага адпачынку разгарнулася па традыцыі на тэрыторыі прыхода Кафедральнага сабора Раства Хрыстова.
Back to Top