«Обязанные» жанчыны. Пастка дыскрымінацыі

Тых бацькоў, хто вінен дзяржаве за выдаткі над адабранымі ў іх дзецьмі, называюць «обязанными лицами»/ «абавязанымі асобамі». Сярод іх шмат і жанчын, і часта яны яшчэ ў больш уразлівым становішчы, чым мужчыны. Як такія жанчыны трапляюць у пастку “ абавязаных — і чаму мы гаворым менавіта пра пастку? У падкасце ўжо былыя палітзняволеныя распавядуць пра тое, як сустракалі «абавязаных» жанчын за кратамі, а юрыст «Вясны» патлумачыць, якой дыскрымінацыі яны падвяргаюцца. Пішыце нам на пошту viasnapryjdzie96@ і запаўняйце анкету Музыка: Kata Bitowt Тайм-коды: 00:00 Пачатак. Пра што выпуск? 01:11 Хто такія “обязанные лица”? Беларускае заканадаўства і прычым тут пашпарты 04:37 Як экс-палітзвязні сустракалі “абавязаных” жанчын у зняволенні: Вольга Такарчук 05:45 “Мы іх ненавідзелі”. Ад асуджэння – да разумення. Аленя Дзядзюля 06:49 Што не так? Дзяржава не дае шанцу ім выправіцца. Суд і даўгі на вялікія сумы 11:02 Турма, кабала і рабства 13:52 Натуральнае асяроддзе для выхаванне дзяцей – гэта сям’я. А замест гэтага дзяржава выходзіць на прагматычную пазіцыю: доўг, арэстны дом, турма… 16:49 “Я намагаюся нікога не судзіць” 17:10 Гісторыя жанчыны, якая стала “абавязанай”. Выпадак першы: дзяўчына з дзетдома 19:13 Выпадак другі: паўнавартасная сям’я… 22:45 Выпадак трэці: муж разводзіцца 26:16 “Абавязаныя” жанчыны сутыкаюцца з дыскрымінацыяй 27:21 Праца на гарадскіх звалках 28:18 Працоўны адпачынак — усяго сем дзён у годзе 28:49 Адрозненне “абавязаных” ад аліментаў, у чым каверза? 31:28 Ці можна вярнуць дзяцей? Дзяржава хутка вырашае свае праблемы, калі гаворка ідзе пра яе праблемы 34:48 Развітанне
Back to Top