Гібель Тарайкоўскага на Пушкінскай плошчы | Смерть протестующего в Минске — с другого ракурса

18 У рэдакцыю Еўрарадыё перадалі відэа, на якім бачна, як 10 жніўня 2020 года ў Мінску на Пушкінскай плошчы загінуў Аляксандр Тарайкоўскі. Яно знятае з іншага ракурса — і дапаўняе ролік, вядомы раней. На відэа бачна, як Тарайкоўскі (гэта дакладна ён — ідэнтыфікавалі Conflict Intelligence Team і пацвердзіла жонка) ідзе да ланцугу сілавікоў. У яго ў руках нічога няма. Ён нічога не кідае ў іх бок. Далей — стрэл. Тарайкоўскі спыняецца і апускае рукі. Праз некалькі секунд ён упадзе — гэта бачна з другога відэа. Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі агучвала зусім іншую версію гібелі пратэстоўцы на Пушкінскай плошчы: “В ходе противостояния со спецназом, прибывшим для деблокирования площади, один из протестующих пытался бросить неустановленное взрывное устройство в сторону правоохранителей. Оно взорвалось в руке, мужчина получил травмы несовместимые с жизнью“. Нашае відэа абвяргае гэтую версію.
Back to Top