“Мама, цябе не білі?“ - Беларусь пасля жніўня і дзеці, якія жывуць у ёй

“Мама, цябе не білі?“- першае, што спытала сямігадовая дачка Вольгі Смалянкі пасля яе вызвалення. Малодшая дачка Алены Гесс кожны дзень пасля школы заходзіць да мамы на працу, каб праверыць, ці на месцы яна - Алену затрымлівалі на трое сутак, а потым завялі крымінальную справу за надпіс, прысвечаны Святлане Ціханоўскай. Пяцігадовая дзяўчынка бачыла, як ГУБАЗіК граміў кавярню. Дзіця крычаў, калі амапаўцы збівалі чалавека… Усе мы пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі сталі жыць сапраўды ў новай рэальнасці. Але ў ёй таксама жывуць і нашы маленькія грамадзяне - ім і прысвечаны гэты выпуск падкаста “Вясна прыйдзе“. 🔹 Слухаць SoundCloud — 🔹 На сайце «Вясны» — Вядучая, рэдактар, мантаж — Кацярына А. Аздабленне – Вольга Дажонак Музыка – tochka k (Яўген Кучмейна) #ВяснаПрыйдзе #Вясна #Падкаст #ПравыЧалавека #Беларусь2020
Back to Top