Раванічы -2: Палац Слатвінскіх у Раванічах/ Яблыкі кахання, Пушкін і Беларусь — Гісторыя без межаў

Працягваем нашую вандроўку па вёсцы Раванічы, якая знаходзіцца прыблізна ў дзевяці дзясятках кіламетраў ад беларускай сталіцы непадалёку ад горада Чэрвень. Тыдзень таму вы даведаліся пра татарскія карані першых уладальнікаў гэтага населенага пункта, пра род Гаштольдаў, пра Антонія Слатвінсага, якіпабудаваў тут касцёл святога Антонія Падуанскага, руіны якога і дагэтуль знаходзяцца на мясцовых могілках. Ну а сёння вы даведаецеся пра палац Слатвінскіх у Раванічах, рэшткі якога дайшлі да нашага часу, пра экзатычную расліну, плады якой пару стагоддзяў таму паэтычна называлі яблыкамі кахання, а таксама пра тое, што ж звязвае гэты населены пункт з творчасцю Пушкіна. І з Пушкіна, бадай што, і пачнем. Мяркую, ўсе вы добра памятаеце яшчэ са школьнага курса літаратуры гісторыю пра высакароднага злодзея, выкладзеную ў рамане Дуброўскі. Але мала хто ведае, што прататып глоўнага героя гэтага рамана нарадзіўся якраз такі ў Раванічах, і клікалі яго Павел Астроўскі. Дарэчы, у чарнавіках і раман спачатку меў назву “Астр
Back to Top