ДЗЕНЬ ПАМІНАННЯ вачыма японцаў, рэж. Адам Галін, Беларусь, 2011 г.
Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС амаль усе жыхары вёскі Будзішча былі выселеныя. Некалькі старыкоў і хворы хлопец Аляксей Прываловіч са сваімі бацькамі, засталіся жыць у Будзішчах. Прыгажосць прыроды, каларыт мясцовых жыхароў, наяўнасць святой крыніцы зачаравалі японскіх кінадакументалістаў, выпадкова завітаўшых у 2001 годзе ў вёску... Рэжысёр Сейшы Матахашы зрабіў некалькі фільмаў пра Будзішча.
Недзе ў 2005 годзе прыехалі японцы зноў у Будзішча і пахавалі нешта пад старой грушай, ля крыніцы. З таго часу існуе ў вёсцы легенда, што пад грушай пахавалі прах японскага рэжысёра, якому так спадабалася беларуская вёска...
Толькі на Радаўніцу збіраюцца былыя вяскоўцы ў Будзішча: упарадкаваць родныя магілы, паглядзець адзін на аднаго, нагадаць “як японцы кіно здымалі“. Жыццё паціху ўцякае з гэтага месца. Вельмі хутка здымаць тут можна будзе толькі віры ў крыніцы.
ДЗЕНЬ ПАМІНАННЯ вачыма японцаў, рэж. Адам Галін, Беларусь, 2011 г.
Дасылайце нам відэа ў чат-бот –
1 view
2442
681
11 months ago 01:09:13 1
Вока Чарота - “Дзяды ў горадзе Б“ (full concert)
1 year ago 00:23:31 1
ДЗЕНЬ ПАМІНАННЯ вачыма японцаў, рэж. Адам Галін, Беларусь, 2011 г.