Яна ўвайшла. Я пабачыў яе не адразу.
Я трымаў у галаве жоўтыя кветкі -
перакладаў Чубая. Тараса.
А сэрца ўжо білася ў такт абцасам,
Даруйце мне, выпадковыя сведкі,
я пабачыў яе! Яе ахоўваў канвой.
Даруйце мне, выпадковыя людзі!
Я спахапіўся. Я крыкнуў: “Стой, прыгажуня, стой!“
І хлопец, што быў тады з ёй
Выхапіў рэвальвэр. А я выхапіў свой.
Інстынкт апярэдзіў пачуцці.
Ён быў выдатнік па фізпадрыхтоўцы. Ня тое, што я - мазіла.
Ён паклаў бібкалектарку (тая паспела прыкрыць сябе томікам Грабала