Праз сем з паловай дзесяцігоддзяў пасля… Брэст рыхтуецца да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Сумную дату 22-га чэрвеня жыхары і госці горада над Бугам па традыцыі сустрэнуць у Брэсцкай крэпасці. Тут у чатыры гадзіны раніцы адбудзецца мітынг-рэквіем. Аўтэнтычнай і запамінальнай абяцае стаць ваенна-гістарычная рэканструкцыя “22 чэрвеня. Брэсцкая крэпасць”.