Кансультацыі па ацэнцы патрэбаў Беларусі ў знешняй дапамозе! Андрэй Ягораў / Каардынацыйная Рада
Пачынаюцца кансультацыі па ацэнцы патрэбаў Беларусі ў знешняй дапамозе!
З 2022 года Еўрапейская камісія праводзіць штогадовыя кансультацыі па ацэнцы патрэбаў Беларусі ў знешняй дапамозе. Гэта робіцца, каб міжнародная дапамога адпавядала патрэбам краіны-партнера. Пасля 2020 года пераважная большасць міжнародных донараў спыніла супрацоўніцтва з беларускай дзяржавай і перанакіравала падтрымку на супрацу з недзяржаўнымі партнерамі.
Кансультацыі ўключаюць меркаванні арганізацый грамадзянскай супольнасці, дэмакратычных палітычных актараў, незалежных экспертаў, праваабарончых арганізацый, незалежных медыяў, прадстаўнікоў іншых арганізацый.
Асноўныя накірункі кансультацый:
- правы чалавека,
- грамадзянская супольнасць;
- адукацыя;
- культура;
- незалежныя медыя;
- бізнес.
Таксама ў накірункі кансультацый уваходзяць кросс-сектаральныя тэмы гендару, моладзі, навакольнага асяроддзя і іншыя.
Па выніках кансультацый у кожным з сектараў распрацоўваюцца дарожныя карты, якія апісваюць стан развіцця сектара, існуючыя праблемы і патрэбы, напрамкі дзейнасці, агульны аб’ём патрэбаў у знешняй дапамозе. На падставе гэтай працы фарміруецца краінавая стратэгія у дачыненні Беларусі.
Каб далучыцца да кансультацый па ацэнцы патрэбнаў у гэтым годзе, варта запоўніць анкету да 31 студзеня 2024.
Вынікі працы будуць прадстаўлены ўвесну 2024 у Бруселі на сустрэчы з прадстаўнікамі краін ЕС і Еўрапейскай камісіі. Вынікі ацэнкі патрэбаў улічваюцца краінамі-донарамі і інстытутамі ЕЗ у прыняцці рашэнняў адносна мэт, напрамкаў, структуры знешняй дапамогі на наступны год.
Падрабязна пра працэс кансультацый расказвае спікер КР Андрэй Ягораў.
Далучыцца да працэссаў кансультацый можна па спасылцы:
00:00 Што такое кансультацыі па ацэнцы патрэбаў Беларусі ў знешняй дапамозе?
01:43 Як арганізаваны працэс?
03:07 Якія сектара і тэмы ўключаны ў працэс кансультацый?
03:58 Як выглядае вынік?
05:02 Хто можа прымаць удзел?
05:56 Як праходзіць камунікацыя вынікаў?
#КаардынацыйнаяРада #Беларусь
1 view
633
233
1 year ago 00:07:29 1
Кансультацыі па ацэнцы патрэбаў Беларусі ў знешняй дапамозе! Андрэй Ягораў / Каардынацыйная Рада
2 years ago 00:39:58 1
💣Полк Каліноўскага аб’яднаў Ціханоўскую з Пазняком? / ПраСвет
2 years ago 00:16:58 3
Новости время местное - 02 10 2023
2 years ago 01:57:11 1
Вераніка Зайцава - пра перавагі і недахопы гульнявога падыходу ў бізнес-навучанні.
4 years ago 00:02:12 8
Трэйлер фільма 3D-рэканструкцыі часткі даваеннага Мінска
8 years ago 00:00:29 2
БЯСПЛАТНЫЯ КАНСУЛЬТАЦЫІ (Відэа)
8 years ago 00:03:46 11
«Кірмаш вакансій»: работа шукае тых, хто хоча працаваць ()