Нічога святога. У Віцебску абрабавалі праваслаўны храм ()
У абласным цэнтры абрабавалі праваслаўны храм. Адбылося гэта ноччу 13 лістапада. Мяркуемы зламыснік затрыманы праз суткі пасля здарэння. Ён вынес з царквы срэбраныя крыжыкі, ланцужкі і пярсцёнкі, а таксама грошы, што прыхаджане ахвяравалі на храм. Пра крадзеж з храма Святога апостала Андрэя Першазванага ў міліцыю раніцай панядзелка паведаміў настаяцель. Ён заўважыў разбітае акно, разламаныя скрыні для ахвяраванняў і пустыя вітрыны з-пад срэбраных вырабаў.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017