Інтэрактыўны спектакль “Юр’я і Цмок“

Паданні і легенды аб’ядноўваюць народы. А гісторыю пішуць пераможцы. І герой заўсёды забівае Дракона. Грэцкая гэта міфалогія ці вавілонская, легенды ацтэкаў ці індусаў, японцаў ці беларусаў: Індра перамагае Урытру, а Святы Георгій Дракона. На нашых землях доўгі час змагаліся паміж сабой Ярыла і Велес, а пазней ім на змену прыйшлі Юр’я і Цмок. Менавіта пра гэта пяецца ў старадаўніх песнях і легендах. Але ў кожнага медаля два бакі. Чалавек сам выбірае, на які з іх глядзець. І наш спектакльпра тое, што нельга падзяляць жыцце на чорнае і белае;пра тое, што трэба змяняць колеры і змешваць фарбы, каб кожны дзень атрымліваць новае адценне.
Back to Top