Лідзія Ярмошына ў Віцебску ()
На выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў з’явяцца новыя асобы і маладыя палітыкі, лічыць старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына. У Віцебску яна правяла семінар-вучобу для членаў акруговых і тэрытарыяльных выбарчых камісій рэгіёну. Выбары і на гэты раз будуць трымацца на жаночых плячах, адзначыла Лідзія Ярмошына, —больш за 80% членаў выбаркамаў – жанчыны. А вось моладзі ў іх складзе стала менш у параўнанні з папярэдняй кампаніяй 2014-га года.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017