Выязное пасяджэнне рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы свята “Александрыя збірае сяброў”

Да старажытнага свята Купалле застаецца менш за месяц. Па добрай традыцыі ў Шклоўскім раёне адзначаць яго будуць фестывалем «Александрыя збірае сяброў», які пройдзе на беразе Дняпра каля маста, які злучае Александрыю і Копысь, 9 і 10 ліпеня. І як любое вялікае рэспубліканскае мерапрыемства, фестываль патрабуе сур’ёзнай падрыхтоўкі. А таму 10 чэрвеня ў аграгарадку Александрыя адбылося выязное пасяджэнне рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенню свята.
Back to Top