Музыка: Кастусь Герашчанка
Словы: Авяр’ян Дзеружынскі
Ад дзядоў і прашчураў
Засталася спадчына,
Як сівой гісторыі сляды,
Слых, пачуцці лашчыла
Мова наша матчына
I жыла. I будзе жыць заўжды.
I Скарыны слыннага,
I Купалы ўдумнага
Словы — залатыя каласы,
Словы векапомныя,
Вабныя, чароўныя —
Гэта нашай праўды галасы.
Ад дзядоў і прашчураў
Засталася спадчына...
Мова беларуская жыве,
Нібы сонца яснае,
Вечна непагаснае
Ў неабсяжнай неба сіняве.
# Ансамбль Плиса, Folk group Plissa