Плiса (выконвае Алег Сёмiн) - Спадчына

Музыка: Кастусь Герашчанка Словы: Авяр’ян Дзеружынскі Ад дзядоў і прашчураў Засталася спадчына, Як сівой гісторыі сляды, Слых, пачуцці лашчыла Мова наша матчына I жыла. I будзе жыць заўжды. I Скарыны слыннага, I Купалы ўдумнага Словы — залатыя каласы, Словы векапомныя, Вабныя, чароўныя — Гэта нашай праўды галасы. Ад дзядоў і прашчураў Засталася спадчына... Мова беларуская жыве, Нібы сонца яснае, Вечна непагаснае Ў неабсяжнай неба сіняве. # Ансамбль Плиса, Folk group Plissa
Back to Top