Смяротны більярд Максіма Танка / Лабірынты #2 | Смертельный бильярд Максима Танка
НА ШТО КЛАСІК БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ ГУЛЯЎ У БІЛЬЯРД З БЛІЗКІМ СЯБРАМ КРЫВАВАГА БЕРЫІ?
«Пераможаш – загадвай любое жаданне. А калі прайграеш… загадваць буду я», – сказаў беларускаму паэту Максіму Танку наркам унутраных справаў БССР Лаўрэнцій Цанава, які быў сябрам іншага Лаўрэнція. Таго, чыё імя наводзіла жах на кожнага грамадзяніна СССР.
Усе мы вучылі вершы Максіма Танка (сапраўднае імя – Яўген Скурко) у школе. Памятаем, што ў гонар яго названы педагагічны ўніверсітэт і вуліца ў Менску. А ці ведалі вы, што ён, лаўрэат Ленінскіх і Сталінскіх прэміяў, быў замяшаны ў драматычную гісторыю кахання з удзелам найвышэйшых чыноў Савецкага Саюзу?
17 верасня 1940 года ў дзверы дому, у якім Максім Танк жыў у Вілейцы, пагрукаў чалавек у форме НКВД:
– Скурко, Яўген Іванавіч?
– Так.
– Збірайцеся, вас чакаюць у Менску.
– Навошта?
– Згуляеце партыю ў більярд.
1 view
4202
1731
4 years ago 00:39:45 1
Смяротны більярд Максіма Танка / Лабірынты #2 | Смертельный бильярд Максима Танка