Фэст #lidskie адменены — каму і што ў ім не спадабалася?
Пазнаёміць жыхароў Ліды з дзейнасцю актыўных і праслаўленых ураджэнцаў Лідчыны, якія рэалізавалі сябе ў сферах спорту, мастацтва і сацыяльна арыентаваных праектах, вырашылі мясцовыя актывісты. Знаёмства запланавалі на 8 лістапада ў фармаце фестывалю пад назвай #lidskie. У спісе ганаровых гасцей пазначылі лідара этна-трыа “Троіца“ Івана Кірчука, сузаснавальніцу валанцёрскага руху дапамогі бяздомным жывёлам Алену Куляшову, прадпрымальніка Паўла Белавуса, архітэктара і арганізатара праекта “ga11ery“ Паўла Мацылевіча. Але раптам...
Ці атрымаецца ў арганізатараў правесці запланаванае мерапрыемства і што гэтаму можа перашкодзіць? Каму і што не спадабалася ў фэсце #lidskie?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць арганізатары фэсту і прадстаўнікі рэдакцыі тэлеграм-канала “Back in 1323“ Арцём Гаўрон і Ягор Урбановіч. Слухайце размову ў 14:05.
3,091 views
92
21
5 years ago 00:34:34 3.1K
Фэст #lidskie адменены — каму і што ў ім не спадабалася?
6 years ago 00:02:03 3
Лидский Замок Дегустация Солдатской Каши на#Калядны фэст у Лідскім замку»Часть 6