Дзева Святая Сына Калыхала (Люленькi-люлi) // Калядка

Дзева Святая Сына калыхала, шчыра, з любоўю так яму спявала: «Люленькі-люлі, Ты маё дзіцятка, Люленькі-люлі, Кветка-Немаўлятка». З неба Анёлы на зямлю прыбудзьце і супакою вестунамі будзьце. Люленькі-люлі, Божа – наша Сонца. Люленькі-люлі, Валадар бясконцы. 3. Богу спявайце, усе зямныя дзеці, Хай Божа радасць у сэрцах вашых свеціць. Люленькі-люлі, мілы наш Збавіцель, Люленькі-люлі, свету Адкупіцель. Background created by pikisuperstar:
Back to Top