Костел св. Станислава, Могилёв, Беларусь

2024 Сабор Унебаўзяцця Дзевы Марыі, Сабор Унебаўзяцця Дзевы Марыі і Святога Станіслава — каталіцкі сабор у Магілёве, Беларусь. Носіць статус сукафедральнага сабора Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Помнік архітэктуры ў стылі барока, пабудаваны ў 1738—1752 гадах. У інтэр’еры вылучаюцца фрэскі на біблейскія тэмы на скляпеннях храма. Найбольш вядомая фрэска з касцёла з панарамай горада 1765 года. Злева двухвежавы кармеліцкі касцёл да перабудовы. Сабор стаіць на месцы былога кляштара кармелітаў. У 1636 годзе на тэрыторыі кляштара была пабудавана драўляная царква, асвячоная ў імя Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. У 1708 годзе падчас вялікага пажару гэта царква згарэла, а на яе месцы ў 1738—1752 гадах вялося будаўніцтва каменнага храма. Новы храм кармеліцкага кляштара быў асвячоны ў 1765 г. віленскім біскупам Ф. Зянковічам. 25 снежня 1772 года Кацярына II абвясціла пра стварэнне ў Расійскай імперыі каталіцкай Беларускай дыяцэзіі з цэнтрам у Магілёве. Дзесяццю гадамі пазней Беларуская
Back to Top