Тутэйшая Шляхта [TŠ] — Ведзьмакі

📱 Сачы за намі тут: 💿 Пампуй нашыя трэкі тут: Гісторыя кахання ведзьмака і вядзьмаркі ❤ словы: Ірына Багдановіч музыка: Вольга Махнач Вакал: Анастасія Сенько Бэк-вакал: Марыя Копцель-Сцяпура, Вольга Махнач Дуда, дудкі: Андрэй Сцяпанаў Цымбалы: Вольга Махнач Гітара: Ягор Дзыгун Бас-гітара: Сяргей Кунцэвіч Ударныя: Андрэй Маўрын Гуказапіс, звядзенне, мастэрынг: Алег Даманчук ©Mapletree Studio Малюнкі: Алёна Рахоўская Здымкі: Дзяніс Сцяпура Мантаж: Дзяніс Сцяпура, Марыя Копцель-Сцяпура Словы: Ратуша, ранне, зляканне Пляц ад натоўпу вірыць Сёння, як кажа паданне, Будуць вядзьмарку паліць Чорныя косы, як змеі, Зблытала ночы рука Цешаць нутро ліхадзеі, Плача душа ведзьмака Ён ёй нашэптваў у гаю Словы-замовы дзядоў, Разам з прызнаннем: “Кахаю“, Сплеценым з траў-чаратоў Скачуць агністыя пеўні, Вырак ім той вырабляць Лівень лінуў неспадзеўна З воч ведзьмаковых на пляц Неба ж ніводная хмарка Ў гэты не засціла міг Ахнула чэлядзь, вядзьмарка Цэла, а кат яе знік Чорныя косы, як змеі, Зблытала ночы рука Цешаць нутро ліхадзеі, Плача душа ведзьмака Ён ёй нашэптваў у гаю Словы-замовы дзядоў, Разам з прызнаннем: “Кахаю“, Сплеценым з траў-чаратоў Скачуць агністыя пеўні, Вырак ім той вырабляць Лівень лінуў неспадзеўна З воч ведзьмаковых на пляц Доўга пра цуда казалі, Памяць аб ім бераглі Больш ведзьмакоў не чапалі На беларускай зямлі Чорныя косы, як змеі, Зблытала ночы рука Цешаць нутро ліхадзеі, Плача душа ведзьмака.
Back to Top