Радаўніца па беларускім народным календары -- вясновы дзень памінаньня продкаў. Увесну, на пачатку земляробскага году, жывыя прасілі ў нябожчыкаў здароўя, дапамогі, шчодрага ўраджаю. Напярэдадні Радаўніцы або ў той жа дзень магілы блізкіх старанна прыбіраліся. Памінаньне памерлых працягвалася за сямейнай вячэрай. А паводле хрысьціянскай традыцыі Радаўніца -- Вялікадзень для нябожчыкаў. Жывыя падзяляюць радасьць Хрыстова ўваскрасеньня з памерлымі.
More
Дзяды -- найважнейшы дзень у памінальным гадавым цык