У сталічным метро пачалі курсіраваць брэндзіраваныя вагоны да II Еўрапейскіх гульняў

На выявах алімпійскае дрэва і папараць-кветка, а таксама лісяня Лесік дэманструе 15 відаў спорту. Вагоны з яркай сімволікай можна ўбачыць на дзвюх лініях метрапалітэна. Цягнікі ўпрыгожваюць і выявы з лагатыпам спартыўнага форуму. А ўнутры вагонаў афішы. На схемах метрапалітэна адлюструюць і галоўныя спартыўныя аб’екты. А для супрацоўнікаў падземкі гэтымі днямі пачаліся моўныя курсы па англійскай мове.
Back to Top