Irena Kotvitskaya - Chyrvonaya Vishnya/ Чырвоная вішня

BY RU ENG Спявачка: Ірэна Катвіцкая Аператар і рэжысёр: Барыс Сухадрэў Мантаж: Марта Верас Дапамога ў распрацоўцы сцэнарыя: Анжаліка Паўлзен, Таццяня Тур Напярэдадні чарговай гадавіны выбараў у Беларусі ў Ізраілі выходзіць кліп “Чырвоная вiшня“. Кліп заснаваны на аднайменнай беларускай песні, у якой расказваецца аб разлуцы дачкі і маці. Гэтая сытуацыя як ніколі актуальная ў момант палітычных рэпрэсіяў у Беларусі, а таксама войны на тэрыторыі Украіны. Многія сем’і ў гэтых краінах былі разлучаны. Менавіта таму наша праца - гэтае асабістае перажыванне для кожнага гледача. У кліпе прыняла ўдзел маці Ірэны Катвіцкай, якая зараз знаходзіцца ў Мінску. З-за сваіх палітычных поглядаў Ірэна не можа ўбачыць маці і наведаць родны горад. Здымкі праводзіліся ў розных лакацыях у Ізраілі - у ім пераплятаюцца прыгажосць Галанскіх вышынь і манахраматычны ўрбанізм Тэль-Авіва. Наш папярэдні міжнародны праект “Stojala dzevchyna” быў прадстаўлены на сусветным кангрэсе беларусаў
Back to Top