Праект Полацкага РЦК “Школа народных традыцый“ у в. Багатырская

Першае мерапрыемства новага праекта ДУК “Полацкі раённы Цэнтр культуры“ “Школа народных традыцый” адбылося сёння ў філіяле “Багатырскі сельскі Дом культуры”. Менавіта тут паспяхова дзейнічаюць тры фальклорныя калектывы: дзіцячыя “Лецейка“ і “Каласочкі“ і дарослы “Галасы спадчыны”, які больш за паўстагоддзя захоўвае спеўную традыцыю выканання купальскіх і жніўных песень “у перахлёст”, унесеную ў спіс нематэрыяльных культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. У СДК пастаянна дзейнічае этнагарафічная экспазіцыя ў гонар Веры Уладзіміраўны Пісюковай – заснавальніцы ансамбля “Галасы спадчыны” і носьбіта мясцовага фальклору. Падчас мерапрыемства кіраўнікі фальклорных калектываў раёна змаглі абмяняцца вопытам, падзяліцца адзін з адным сваімі культурнымі напрацоўкамі. Загадчык аддзелам народнай творчасці Полацкага РЦК І.Я.Крыванос правяла інфармацыйны відэа-экскурс па элементах НКС Віцебскай вобласці. Першае мерапрыемства “Школы народных традыцый“ было прысвечана народнаму святу “Масленіца”, таму кожны ўдзельнік а
Back to Top