Сяргей Лемешаў — «Когда я на почте служил ямщиком», запіс 1940

TОP-12 cамых знакамітых беларускіх аўтарскіх кампазыцыяў, якія лічацца народнымі ці прыпісваюцца зусім ня іх стваральнікам - “Когда я на почте служил ямщиком“ (муз. Я.Прыгожы -- сл. Ул. Сыракомлі, пер. Л.Трэфалёва) Выконвае Сяргей Лемешаў, запіс 1940 Падрабязнасьці на Тэкст гэтае “рускае народнае песьні“ зьяўляецца перакладам вершу Ўладзіслава Сыракомлі «Pocztylion», напісанага па-польску ў 1844 г. Як вядома, Сыракомля карыстаўся й беларускай, і польскай мовамі. Сюжэт заснаваны на рэальнай гісторыі, якую паэт пачуў ў мястэчку Мір у карчме паблізу касьцёла. Паводле аднае вэрсіі, жудасны інцыдэнт з паштаром і яго каханай здарыўся на тракце Пецярбург -- Варшава. Згодна з другой -- на старадаўняй дарозе між Мірам ды Нясьвіжам ля вёскі Семакава. Лёс самога Уладзіслава Сыракомлі таксама склаўся трагічна: напрыканцы 50-ых гг. XIX ст. расейскія ўлады ўсталявалі за ім сакрэтны нагляд. А пасьля выступу на патрыятычнай маніфэстацыі ў Коўне паэта арыштавалі і зьняволілі ў віленскай вязьніцы. Ён памёр у часе сьледзтва. Пахаваны на могілках Росы ў Вільні. У Міры маецца прыватны музей названае песьні.
Back to Top