Гэй, новапрызваныя! Слухайце! Гавару наўпрост!
Помніце, што героі падзеленыя па падручніках і загадзя закладзеныя ў бюджэт,
Так што пакіньце на сайце шыльду: “Паэты пайшлі на фронт“!
І бацькам адпішыце з неба пра “all that jazz“!
Вашым слязлівым вершыкам месца хіба ў ЖЖ!
Раней бы сказалі ў... Цяпер жа -- наадварот...
Па статыстыцы вас чытаюць 547 сяброў.
Некаторыя -- насамрэч! І вось гэта напраўду -- “жэсць“!
Вы ўсё яшчэ пішаце ямбам, тады мы ідзем да вас!
Прабіраемся Белавежаю, вожыкамі ў смузе.