Мышка Пік-Пік і мыла. Каляды разам з Маляванычам. Вечар дваццаць першы

Аднойчы пад час сваіх начных вандровак па кватэры мышка Пік-Пік забегла ў лазенку, дзе не знайшла нічога больш смачнага акрамя духмянага рознакаляровага ... мыла і адкусіла добры кавалак! І зноў на Каляды да Маляваныча завітала гарэза Мышка Пік-Пік Людмілы Рублеўскай. Слухаем сёння, 21 снежня, у 19:30 пра яе прыгоды з мылам і ўражваемся малюнкамі Андруся Такінданга. Спяшайцеся рабіць цуд ды падтрымліваць дзеячаў культуры, ахвяруючы любую суму ў Беларускі фонд культурнай салідарнасці: Глядзіце і слухайце Маляваныча ўвесь снежань штовечар у (па беларускім часе) на каналах фонда: у Facebook і Youtube: #BY_CULTURE
Back to Top