Мікола Гусоўскі. Як зубр стаў сімвалам Беларусі / Вусы Скарыны

500 гадоў таму выйшла “Песня пра зубра“ Міколы Гусоўскага, пра асобу якога мы амаль нічога не ведаем. Як паўстаў гэты твор? Якія таямніцы ён хавае? Чаму праслаўляў вялікага князя Вітаўта і як зрабіў нашым брэндам зубра? Глядзіце новыя “Вусы Скарыны“. У новым выданні праграмы “Вусы Скарыны“ з Цімохам Акудовічам (і коцікамі): 00:00 Мікола Гусоўскі і “Песня пра зубра“ 01:20 Адкуль Мікола Гусоўскі родам? 02:25 Лёсавызначальная сустрэча з Эразмам Цёлкам (Вітэлій) 03:55 Дыпламатычная місія ў Рым у 1518 годзе 05:24 Чаму Мікола Гусоўскі і Эразм Цёлак не вярнуліся на радзіму на запатрабаванне Жыгімонта Старога? 06:09 Чаму Мікола Гусоўскі ўзяўся напісаць “Песню пра зубра?“ І пры чым тут папа рымскі Леў Х? 09:00 Чаму “Песня пра зубра“ прысвечана Боне Сфорцы? 11:43 Вітаўт у творы Міколы Гусоўскага 14:19 “Песня пра зубра“ зноў адкрытая ў ХІХ стагоддзі 14:57 Высновы Калаж з фота: Белсат; Wikimedia Commons
Back to Top