Уладкуем малую радзіму ()

Традыцыйная добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу» стартавала ў Беларусі. Сёлета яна праводзіцца ў рамках экалагічнай кампаніі «Уладкуем малую радзіму». Толькі ў Віцебскай вобласці гэтай вясной будуць пасаджаны маладыя дрэўцы на тэрыторыі больш за тры з паловай тысячы гектараў, убраны ад смецця дзясяткі кіламетраў прыдарожных палос, несанкцыянаваныя звалкі і месцы адпачынку. Акрамя 19 лясгасаў, да работ падключыліся і добраахвотныя памочнікі, сярод якіх прадстаўнікі розных ведамстваў і арганізацый, навучэнцы. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018
Back to Top