Крыжовы шлях - словы Езуса Хрыста

Крыжовы шлях паводле бачанняў Слугі Божай, сястры Анны Кацярыны Эммерых (урыўкі - словы Езуса, звернутыя да яе) Гэтую малітву слухайце тады, калі будзеце сам насам з Панам Богам. Толькі вы і Пан Бог. Гэта вельмі важна… Прысвяціце час толькі Пану Богу, аднаму Пану Богу і пачуйце кожнае слова. Адчуйце Яго прысутнасць, пяшчоту, любоў, і сваю непаўторнасць. Толькі Езус можа дакрануцца да нашага сэрца і перамяніць яго. Дазвольце, каб Ён прыйшоў да вас… Гэта будзе самым лепшым і непаўторным пачуццём, які вы пранясеце праз усё жыццё. Ён кліча, а вы дайце яму адказ…
Back to Top