Агінскі Спеўны Сход-2 - раманс “Аддаюся я каханню“
Аддаюся я каханню
Музыка М. Кл. Агінскага
Словы невядомага аўтара
Пераклад Васіля Сёмухі
Аддаюся я каханню
Ад цямна і да відна,
Хай не кіне нас яднанне
I на поўным схіле дня.
О, любоўнасці крыніца,
Ці магла б ты так умець
Зноў паслаць мяне на смерць,
А самой адной знябыцца?
А самой адной знябыцца?
Ты кахаеш! Слова — дзіва,
Полымя душы дае,
Божая рука шчасліва
Слёзы выцерла мае.
А калі мне лёс варожы
Ўдзеліць спадчыны такой,
Гордай я каханцы свой
Лёс не кіну на падножжа.
Лёс не кіну на падножжа.
Што мне ўдары грознай Паркі*,
Што мне помслівы праклён,
Як з пяшчотаю каханкі
Сыдзе рэшта маіх дзён,
Як анёл мой дух абудзіць,
Да нябёс яго памкне,
Хай твая рука ўва мне
Полымя душы астудзіць.
Полымя душы астудзіць.
Парка*- у старажытнарымскай міфалогіі - багіня лёсу
3 views
0
0
8 years ago 00:02:02 9
Агінскі Спеўны сход
9 years ago 00:04:19 3
Агінскі Спеўны Сход-2 - раманс “Аддаюся я каханню“