Дзякуй за гульню, Ягор Фiлiпенка!

ЯГОР ФІЛІПЕНКА ЗАВЯРШЫЎ КАР’ЕРУ Ў НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЗБОРНАЙ. У форме галоўнай каманды краіны 31-летній мінчук дэбютаваў 12 верасня 2007 года. У рамках адборачнага турніра чэмпіяната Еўропы-2008 футбаліст выйшаў на поле стадыена «Здзежэле», што ў Цэле — і, замяніўшы Генадзя Блізнюка, правеў у матчы 16 хвілін. У тым двубоі беларусы саступілі славенцам 0:1. Надалей Філіпенка правеў паўсотні сустрэч у складзе нацыянальнай дружыны і адзначыўся адным трапным стрэлам. Адзначыцца голам Ягор здолеў у 2013 годзе, калі ўдарам галавой ен засмуціў Уга Льярыса ў супрацьстаянні «белакрылых» і зборнай Францыі ў Гомеле (2:4). Дадамо, што акрамя галоўнай каманды краіны абаронца правеў 21 двубой у шыхтах «маладзежкі» — і стаў бронзавым прызерам U-21 чэмпіяната Еўропы-2011 года. Ягор ФІЛІПЕНКА: «Хачу падзякаваць заўзятарам за падтрымку, якую адчуваў усе тыя гады, што правеў у зборнай. Спадзяюся, што беларусы і далей будуць шчыра падтрымліваць сваіх хлапцоў і захоўваць веру ў іх, з якімі б цяжкасцямі ні сут
Back to Top