Паляўнічыя на цмокаў (Chasseurs de dragons) па-беларуску – 021 За жменьку клуркаў

Падтрымай выхад новых мультфільмаў праз краўдфандынг - Серыя 21 Памагаючы Джэналін па таверне Гвізда сустракае дзіўнага наведвальніка: выглядае, як жабрак, а насамрэч багацей! Ён даведваецца, што на востраве жабрака-багацея не водзіцца цмокаў, таму сябры выпраўляюцца туды з хітрым планам! Ліён-Чу, Гвізда і Гектар вандруюць па дзіўным свеце чароўных выспаў, якія маляўніча лунаюць у прасторы. На жыццё сябры зарабляюць паляваннем на цмокаў, праўда, не ўсе цмокі небяспечныя, дый і плацяць ім не заўсёды, але героі не адчайваюцца! Ліён-Чу – дужы і адважны волат, Гвізда – невысокі прайдзісвет, адказвае за планаванне і перамовы, а гарэзлівы памагаты сяброў Гектар — маленькі цмок, што ўмее размаўляць. Мультсерыял вылучае выдатна прамаляваная фэнтэзійная атмасфера, характарныя персанажы, адсутнасць жанравай пафаснасці, і ўсё гэта шчодра аздоблена смачным саўндтрэкам, гумарам і дабрынёй! Па-беларуску агучана студыяй Плэйліст з усімі серыямі Паляўнічых на цмок
Back to Top