🔥🔥🔥Лукашэнка: “Шчыра ганаруся вамі і ад усёй душы ўдзячны за вашу працу!“

Паважаныя лаўрэаты прэміі “За духоўнае адраджэнне“, спецыяльнай прэміі дзеячам культуры і мастацтва, а таксама прэміі “Беларускі спартыўны Алімп“! Вашы творчыя дасягненні - гэта жыватворная крыніца, якая напаўняе скарбніцу нацыянальнай культуры. Я добра ведаю: усё, што вы робіце, - гэта не дзеля ўзнагарод ці матэрыяльнага прыбытку. Ваш прафесійны і жыццёвы шлях абраны вашым сэрцам. А таму вы, як ніхто іншы, вартыя высокага прызнання і глыбокай павагі людзей. Сваімі духоўнымі, творчымі і прафесійнымі дасягненнямі вы ствараеце будучыню нашай Беларусі. Шчыра ганаруся вамі і ад усёй душы ўдзячны за вашу працу. З асаблівай павагай я хацеў бы сказаць некалькі слоў пра сeнняшніх лаўрэатаў. Пра гэтых апантаных сваёй справай людзей, якія ўласным прыкладам усталёўваюць ідэалы міласэрнасці і дабрыні ў сучасным грамадстве, выхоўваюць патрыётамі падрастаючае пакаленне, перадаюць яму вялікую і шчырую любоў да роднай зямлі. Рэалізуючы сацыяльна значныя культу
Back to Top