Каштоўнасці Евангелля - падмуркі Еўропы. | #Беларусь | #костёл |#Апостолы Пётр і Павел. #демократия

Дзейнасць Апосталаў Пятра і Паўла – гэта феномен, на які звяртаюць ўвагу не толькі хрысціяне розных канфесій, і безумоўна католікі, адзначаючы 29 чэрвеня ўрачыстасць у іх гонар, але і ўвесь свет. Нічога дзіўнага, бо гэта на вучэнні, якое прапаведвалі Апосталы будавалася Еўропа. Як бы не было, каштоўнасці дэмакратыі і правы чалавека, чым ганарыцца сёння ўвесь цывілізаваны свет, свае карані маюць ў Евангеллі. Апосталы не былі палітычнымі змагарамі, але і не былі рэлігійнымі фарысеямі, якія пазбягалі практычнай дзейнасці. Яны былі сапраўднымі пастырамі і займаліся пастырскай дзейнасцю. А як навучае Кампендый Сацыяльнага Вучэння Касцёла: “Пастырская дзейнасць развіваецца ў двух кірунках: абвяшчэнне хрысціянскіх падстаў правоў чалавека і асуджэнне парушэння гэтых правоў“ (КСВК 159).
Back to Top