Фільм створаны да 100-дзя Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Створаны на аснове праекта “100 дзён з Купалаўскім“, які выходзіў на тэлеканале Беларусь 3 Белтелерадыёкампаніі ўвесь тэатральны сезон. Пачынаючы з верасня, я, Наталля БІбікава, аўтар і рэжыссёр праекта, са сваёй здымачнай групай кожны месяц выпускалі ў эфір 26-ці хвілінную праграмму пра тэатральныя будні купалаўцаў. Усяго атрымалася 10 выпускаў, у жніўні павінен быў выйсці 11-ты, і ў верасні канчатковы агульны фільм з кадрамі святкавання стагоддзя 14 верасня. Але ў нашай краіне адбыліся страшныя падзеі, пры якіх былі немагчымыя ні свята, ні далейшае суіснаванне на сваім працоўным месцы як купалаўцаў, так і маёй каманды. Мы ўсе звольніліся, бо не маглі падтрымліваць рэжым беззаконня. 9 жніўня ў нашай краіне адбыліся выбары прэзідэнта, 9 жніўня ў нашай краіне пачалося адкрытае насілле ўлады над сваім народам. 14 верасня - дзень стагоддзя сімвала беларускай культуры, Купалаўскага тэатра, атрымаўся 37-ым з таго дня.
#
5 views
391
104
2 years ago 00:19:20 5
СВАБОДНЫЯ КУПАЛАЎЦЫ. 100 ГАДОЎ.
3 years ago 00:04:56 1
BYPOL стварыў сістэму распазнавання твараў | Беларускія вайскоўцы у Казахстане | Прэм’ера купалаўцеў
3 years ago 00:56:17 17
ЧынЧыны ў краіне цудаў | ЧинЧины в стране чудес
4 years ago 00:04:56 1
Верш да Дня Волі: Лепш змагацца вольным! | Слова ко Дню Воли: Лучше бороться свободным!