КРЭЎСКІ ЗАМАК

Гэтыя муры бачылі смерці, крыжацкія аблогі, здрады і забойствы. Тут вырашаўся лёс дзяржавы і разбураліся сем’і, паміралі старыя князі і нараджаліся новыя… Здаецца, гэтыя словы пасуюць да лёсу кожнага са старажытных замкаў Вялікага Княства Літоўскага, з кожным з іх звязаныя таямнічыя падзеі мінулага і містычныя гісторыі сучаснасці. Аднак Крэўскi замак— адзін з самых старажытных і загадкавых на нашых землях.
Back to Top