У Бэтлеме вечар ціхі (Чэская калядка пад гуслі)

Дуэт “Алесь Чумакоў і Таццяна Ячная“ віншуе вас з Калядамі і Новым 2024 годам. Відэа з канцэрта , касцёл Св. Аляксандра, Варшава. У Бэтлеме вечар ціхі V Betlémě a ve vůkolí Чэхія (трад) / Пераклад: Макс Шчур () У Бэтлеме вечар ціхі, ўсе кладуцца спаткі, толькі у палёх пастухі свае пасьвяць статкі, свае пасьвяць статкі. Сярод ночы, мроіцца ім, голас іх гукае. Нібы ўдзень, у часе начным неба ясна зьзяе, неба ясна зьзяе. Пастухам анёлы пяюць, кажуць: Госпад з вамі, кіньце варажнечу сваю, радуйцеся з намі, радуйцеся з намі. Пастухам анёл з вышыні кажа: Госпад з вамі, досыць з вас ужо мітусьні, радуйцеся з намі, радуйцеся з намі.
Back to Top