Чэраз рэчаньку, чэраз быструю
Скочу-пераскочу.
Аддай, мамачка, аддай, родная,
За каго я хочу.
Мамка аддала, шчэ наказ дала
Сем год не бываці.
– А як вернешся, дочка родная,
То выганю з хаты.
Пражыла гадок, пражыла другі,
Трэці не сцярпела –
Абвярнулася шэрай зязюляй,
К мамке паляцела.
Лесам ляцела, голле ламала
Буйнымі крыламі.
Полем ляцела, землю кропіла
Дробнымі слязамі.
Прыляцела ў сад, села на дубок,
Стала кукаваці,
Стала кукаваць, жалю дадаваць,
Каб пачула маці.
Мамка родная ў акенцы сядзіць,
Ручнік вышывае.
Старшы брацейка па двару ходзіць,
Ружжо зараджае.
– Дазволь, мамачка, дазволь, родная,
Ту зязюлю біці,
Бо яна куе, жалю дадае –
Вельмі цяжка жыці.
– Не дазволю я, не дазволю я
Ту зязюлю біці,
Бо зязюлі той, як дачцэ маёй,
Вельмі цяжка жыці.
Народная песня з вёскі Сівіца Валожынскага раёна Мінскай вобласці.
****
Народная песня из деревни Сивица Воложинского района М