“Палтэргейст ці дамавік“: анлайн-дыскусія пра беларускую міфалогію

Кампанія “Будзьма!” запрашае на анлайн-дыскусію паразважаць на тэму, чым гарадскія міфы адрозніваюцца ад вясковых, наколькі сучасны чалавек схільны ў іх верыць і ў чым адрозненне аўтэнтычнай міфалогіі ад кабінетнай. Удзел у дыскусіі возьмуць: Яўген Кот, аўтар праекту “Беларускі бестыярый“, кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт, навуковы супрацоўнік дэпартаменту гуманітарных навук ЕГУ Генадзь Коршунаў і кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў БДУ Зміцер Скварчэўскі. Нашыя спікеры – абазнаныя эксперты – падзеляцца сваімі думкамі і адкажуць на пытанні аўдыторыі. Паўдзельнічаць, ці паглядзець дыскусію можна на нашым youtube-канал 1 красавіка а 19-й гадзіне. Задавайце пытанні і падпісвайцеся на канал! Разам з дыскусіяй мы адкрываем культурна-асветную анлайн-прастору PartyZonа, з дапамогай якой вы здолееце ўдзельнічаць у цікавых дыскусіяй, асветных сустрэчах, прысвечаных нашай мове, культуры і гісторыі. А яшчэ там вы пазнаёміцеся з нашымі творцамі, ты
Back to Top