“СПЕЎНЫ СХОД“ (Відэа)

Чатыры гады ініцыятыва «Cпеўны сход» крочыць па краіне і аб’ядноўвае людзей, неабыякавых да беларускай музычнай культуры. Ідэя „Спеўнага сходу” цяпер рэалізаваная і ў Берасці. Першая імпрэза прайшла ў дзіцячай гарадской бібліятэцы пад кіраўніцтвам Аляксандры Гушчы , а таксама спецыяльнага госця, аўтара “Спеўных сходаў” Сержука Доўгушава. Таксама першы Спеўны Сход. Берасце быў прысвечаны выбітнаму дыялектолагу, даследчыку Палесся Фёдару Клімчуку. Калектыў сясцёр Лук’яновіч з вёскі Леснікі Драгічынскага раёна вучыў сход спяваць песні, запісаныя навукоўцам у яго родных Сіманавічах.
Back to Top