CК адкажа: ксёндз - экстрэміст, ці не? | #Беларусь сегодня. #костёл, #священник, #экстремизм.

Нас судзяць за выказванне сваіх думак, за супольныя катанні на лыжах, за прагулкі па вуліцах пад парасонамі але без іх таксама судзяць. Судзяць за спевы ў панадворках нашых дамоў, за чытанне кніг у метро, за няправільныя фіранкі на вокнах і за адзенне няправільнага колеру судзяць. А часам судзяць толькі за тое, што мы ёсць. Нас судзяць і за малітву да Бога і накладаюць табу на неправільную малітву “Магутны Божа“ ды не пускаюць яе ў эфір. Гэтай малітвы, так падаецца мне, сёння д’ябал баіцца найбольш. Судзяць за надпіс на асфальце аднаго толькі слова “жыве” і забіваюць за напісаныя два словы “я выхожу“. Гэта Вам не сюжэт з кнігі Джорджа Оруэлла 1984, гэта  Беларусь, якую збудаваў кіруючы ў ёй рэжым і, ў нейкай меры, кожны з нас. .... На днях я ізноў атрымаў позву у СК.  І заўтра 22-га красавіка 2021г. я маю намер туды пайсці. Са слоў сьледчай, мяне азнаёмяць з вынікамі экспертызаў на экстрэмізм матэрыялаў з майго ютуб-канала і вынікам спаткання мае быць прынята рашэнне адносна заводжан
Back to Top