Пахвала Святому Язафату / Praise to Saint Josaphat

Спеў на ўшанаванне 400 угодкаў з дня смерці святамучаніка Язафата Кунцэвіча. Song in honor of the 400th anniversary of the martyrdom of Saint Joshaphat. 1. Край наш беларускі славіцца святымі Найслаўнейшае з іх Язафата імя Што за еднасць царквы ворагам забіты Сёння за нас грэшных узносіць малітвы Ты жыццё ахвяраваў за Царкву і Хрыста Ойча Язафаце, за нас памаліся 2. Сэрца сваё Богу як дзіця аддаў ты У малітве прагнуў толькі Божай праўды Наш Айцец нябесны ўбачыў твае цноты Стацца праўды сведкам цябе выбраў Госпад 3. Словам палымяным ад Духа Святога Навяртаў ты грэшных да адзінства з Богам Постам і малітвай суцішаў разлады За тое між людзі душахватам званы 4. Язафаце мудры, пастыру руплівы Божае насенне ў глебе ўрадлівай Шчыраю малітвай, працаю стараннай Адкрыў у Жыравіцах кляштар базылянаў 5. Язафаце добры, за Хрыстову паству Стаў ахвярай чыстай ты як добры пастыр Сёння на нябёсах разам са святымі Узгадай прад Богам
Back to Top